Пры выбуху ў гаражным кааператыве ў Мачулішчах пацярпелі 3 чалавекі, аднаму з іх спатрэбілася шпіталізацыя. Такая інфармацыя размешчанаяна сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

mchs.gov.by

«Двум з уладальнікаў пашкоджаных гаражоў аказаная першая медыцынская дапамога медыкамі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Абодва ад шпіталізацыі адмовіліся. Яшчэ адзін мужчына са шматлікімі траўмамі брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці», — удакладнілі ў МНС.

20 студзеня ў 16.39 паступіла паведамленне пра выбух з наступным гарэннем ў двухузроўневых цагляных боксах на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва «Аўтатурыст» у гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна. У выніку выбуху разбураныя шэсць гаражоў (4х7. м кожны, 3 — на ніжнім і 3 — на верхнім узроўнях). Работнікамі МНС праводзіліся працы па разборы завалаў. Стала вядома, што пацярпелі шэсць аўтамабіляў: «Фольксваген-Шаран», «Пежо-307», «Форд-Сіера», «Пежо-806», «ВАЗ-2106» і «Паршэ Каен». Прычына здарэння высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0