У Пінскім раёне жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы, пераехалі два аўтамабілі, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся 20 студзеня ў вёсцы Мечыцы. У 21.55 на адной з вуліц населенага пункта быў знойдзены труп мясцовай жыхаркі 1953 года нараджэння з цялеснымі пашкоджаннямі, характэрнымі для ДТЗ. Устаноўлена, што незадоўга да гэтага на жанчыну, пазначаную святлоадбіўнымі элементамі, якая ляжала на праезнай частцы, здзейснілі наезд два аўтамабілі. Першы наезд здзейснены каля 21.50 аўтамабілем «ВАЗ-21093» пад кіраваннем жыхара вёскі Табулкі 1992 года нараджэння. Праз тры хвіліны на ахвяру ДТЗ наехаў УАЗ, які належыць адной з устаноў аховы здароўя Пінска, пад кіраваннем 54-гадовага пінчука.

Па дадзеным факце Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0