Па меншай меры 21 чалавек загінуў, больш за 60 атрымалі раненні пры выбуху на паўночным захадзе Пакістана каля мяжы з Афганістанам, паведамляюць інфармагенцтвы. Раней паведамлялася пра 18 загінулых.

Паводле даных праваахоўных органаў, выбух прагрымеў у 08.50 на рынку горада Парачынар у племянной вобласці Курам. Па версіі следства, самаробнае выбуховае прыстасаванне вялікай магутнасці было схаванае ў адну са скрынак з гароднінай, альбо атаку здзейсніў тэрарыст-смяротнік.

З 60 пацярпелых каля дзясятка чалавек — у крытычным стане.

«Да гэтага часу на рынку сабраліся сотні гандляроў і пакупнікоў, згубіцца сярод іх было нескладана, аднавіць карціну таго, што адбылося, будзе няпроста», — адзначылі ў паліцыі.

Пакуль ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за выбух. Раён здарэння ачэплены, працягваюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?