president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«У нас не такая катастрофа, калі нельга зарабіць. Зарабіць можна. Але тым не менш нам трэба павышаць жыццёвы ўзровень, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Сярэдні заробак у $500 — гэта не завоблачная лічба. Папярэдне мне паведамілі, што мы ўжо ў снежні мінулага года мелі пад $417 сярэдні заробак па краіне. Засталося зусім няшмат, каб дасягнуць $500».

Па словах кіраўніка дзяржавы, скептыкі, якія лічаць, што такога ўзроўню зарплаты дасягнуць немагчыма, ёсць і ва ўрадзе. «Немагчыма — кладзі партфель і сыходзь. Калі прэзідэнт паставіў задачу, яна павінна быць выканана.

Гэта што, нерэалізуемая задача? Рэалізуемая. Проста трэба больш прадаць таго, што мы ўмеем рабіць, і таго, што не рабілі да гэтага часу. Прадавайце і плаціце людзям», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У некаторых краінах, заўважыў кіраўнік краіны, даходы багатых людзей у дзясяткі разоў перавышаюць даходы самых бедных слаёў насельніцтва. «Глядзіш і на некаторых нашых багаценькіх (пагатоў алігархаў у краіне няма): яны больш адпачываюць у год, чым працуюць.

А паглядзіш, што працоўныя маюць у гэтага багатага чалавека, гэта $350. Як ты можаш адпачыць на Сэйшэлах або Канарскіх выспах, а рабочым не плаціць? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. — Таму гэта ніякі не папулізм, гэта жыццё нашых людзей. Як бы ні было складана, усё ж такі людзі разумеюць сітуацыю. За гэта трэба ім плаціць. Шмат не прашу - $ 500. Вось трэба выйсці на $500, а далей няхай людзі стараюцца, больш ціснуць не буду».

Ён таксама звярнуў увагу, што пры наяўнасці бясплатнай адукацыі і медыцыны, нізкіх коштах паслуг ЖКГ і нават бензіну (бо краіна не мае шматлікіх радовішчаў нафты) дадзены ўзровень заработнай платы прымальны. «Я магу вам заўтра даць $1000. Але — прыйшлі вучыцца ў школу — плаці, як на Захадзе; кінуўся ў навуку — плаці. Таму лепш нам не ламаць тое, што ёсць, а гэта паволі ўдасканальваць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0