Блышыны рынак збіраюцца арганізаваць у цэнтры Гродна, паведамілі БелТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

«У Гродна нямала людзей, якія захапляюцца калекцыянаваннем, многія маюць цікавыя зборы, якімі гатовыя падзяліцца з жыхарамі горада. Таму вырашана вылучыць адзінае месца, дзе гарадзенскія калекцыянеры змогуць пастаянна ладзіць выставы і дэманстрацыі, а таксама выстаўляць на продаж вырабы са сваіх збораў, антыкварыят», — паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.

Папярэдне ў якасці такой універсальнай пляцоўкі для калекцыянераў абраны Палац культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы, дзе мяркуецца развіваць і прапагандаваць калекцыянаванне. У цёплы час года ў скверы каля ДК хочуць праводзіць гандаль па прынцыпе блышыных рынкаў, якія ёсць у многіх еўрапейскіх гарадах. З іншага боку з'явяцца таксама гандлёвыя рады рамеснікаў.

«Палац культуры і тэрыторыя вакол яго знаходзіцца ў цэнтры пешаходных турыстычных маршрутаў па гістарычным Гродне. Такім чынам, пазнаёміцца з калекцыямі гарадзенцаў і вырабамі народных майстроў змогуць шматлікія турысты», — патлумачыла намеснік старшыні гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0