Новае агульнанацыянальнае апытанне ў ЗША засведчыла, што ў краіне існуе шырокі кансэнсус адносна патрэбы абмежавання абортаў, сведчаць даныя, апублікаваныя арганізацыяй KOFC.

townhall.com

townhall.com

74% апытаных аўтарытэтным незалежным Marist Institute for Public Opinion выступаюць за забарону абортаў пасля 20 тыдня ці за яшчэ больш радыкальныя абмежаванні.

61% рэспандэнтаў (у тым ліку 87% прыхільнікаў Трампа і 39% прыхільнікаў кандыдаткі ад дэмакратаў Хілары Клінтан) выступаюць супраць дзяржаўнага фінансавання абортаў у ЗША. 83% — супраць фінансавання абортаў у замежжы.

Статыстычная памылка апытання — 1,9%.

Днямі прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе фінансаваць з федэральнага бюджэту арганізацыі, якія прапагандуюць ці праводзяць аборты. 

Згодна з вынікамі апытання, толькі 16% амерыканцаў лічаць, што аборты павінны быць легальнымі на любым тэрміне цяжарнасці. Яшчэ 11% — за легальнасць абортаў у першыя 6 месяцаў пасля зачацця новага жыцця.

59% амерыканцаў (у тым ліку 58% белых, 63% афраамерыканцаў і 62% амерыканцаў лацінаамерыканскага паходжання) лічаць аборт амаральнай справай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?