mogilev-region.gov.by

mogilev-region.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Малашку міністрам аховы здароўя, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, што 15 снежня 2016 года Малашку прызначылі на пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны.

Лукашэнка сёння нагадаў, што зусім нядаўна Валерый Малашка быў прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны.

«Калі мы закранулі пытанне аб прызначэнні міністра аховы здароўя і мне прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы аказаўся ў Вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы Вас на першае месца», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, пагадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя — найважнейшая ў любой краіне, бо гэта звязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва.

Мне давялося выбіраць: ці пагадзіцца з тым, што было, ці ж прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Таму я прыношу свае прабачэнні, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодзен».

***

Валерый Малашка нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).

З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год - намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997-2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год - начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.

Пяць фактаў пра доктара Валерыя Малашку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0