У мінскім ГЦ «Алмі» (праспект Дзяржынскага, 91) 28 студзеня адкрываецца фінская сетка фастфуду «Hesburger». Брэнд вядомы беларусам, якія харчаваліся ў аналагічных рэстаранах у Літве, Латвіі, Эстоніі.
Адкуль яны?
«Hesburger» («Хесбургер») — фінская сетка рэстаранаў фастфуду з цэнтральным офісам у горадзе Турку. У Фінляндыі «Хесбургер» па колькасці рэстаранаў нават абагнаў канкурэнтаў з «Макдональдса».
Кампанія мае 273 рэстараны на радзіме, 45 — у Літве, 44 — у Латвіі, 38 — у Эстоніі, 33 — у Расіі, а таксама па 3 рэстараны ў Германіі і Украіне. Некаторыя рэстараны ва Украіне, Казахстане і Сірыі праіснавалі некалькі гадоў і былі закрытыя як нерэнтабельныя.
«Хесбургер» развівае сетку як праз уласныя аб'екты, так і праз франшызу.
Цікава што ў горадзе Турку рэстаран мае цэлую гасцініцу «Hesburger Hotel».
Цэны ў нас
Цэны на бургеры, бульбу-фры і напоі такія:
Фоты koko.by
Сетка вядомая выгаднымі наборамі абедаў і пастаяннымі акцыямі. Таму дзеля эканоміі сродкаў часта выгадней узяць абед.
Цэны за мяжой
Вось такія цэны на бургеры ў Літве (цэны ўказаныя ў еўра):
Праз курс еўра бургеры ў літоўскім «Hesburger» абыйдуцца даражэй, чым у Беларусі
А такія ва Украіне (цэны ў грыўнях):
Ва Украіне ж наадварот прадукцыя таннейшая.





