Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сышоў у адстаўку. Новым міністрам замежных спраў стаў віцэ-канцлер Зігмар Габрыэль, які ўзначальваў міністэрства эканомікі і энергетыкі, паведамляе Dw.de

Штайнмаер, які ўзначальваў МЗС Германіі на працягу сямі гадоў, пакінуў пасаду міністра ў сувязі з тым, што мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

У інтэрв'ю газеце Süddeutsche Zeitung, апублікаваным напярэдадні адстаўкі, Штайнмаер, у прыватнасці заявіў, што прэзідэнцкая кампанія ў ЗША «прывяла яго ў жах». Па словах Штайнмаера, ён спадзяецца, што «Дональд Трамп зменіцца пасля таго, як заняў пасаду прэзідэнта».

Зігмар Габрыэль раней некалькі разоў заяўляў, што выступае за зняцце санкцый з Расіі, падкрэсліваючы пры гэтым, што неабходнай умовай для гэтага з'яўляецца мірны працэс ва Украіне, уключаючы выкананне мінскіх пагадненняў. Пра гэта, ён, у прыватнасці, казаў у верасні 2016 года ў інтэрв'ю Reuters напярэдадні візіту ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0