Маршрутка з пасажырамі перакулілася на дарозе Мінск — Мікашэвічы, паведаміў БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын.

«Аварыя адбылася 27 студзеня ў 7.50 на 91-м км дарогі Мінск-Мікашэвічы. Маршрутнае таксі «Мэрсэдэс Бенц С213», за рулём якога быў кіроўца 1971 года нараджэння, з'ехала ў кювет і перакулілася.

У выніку ДТЗ пацярпелыя пасажыры дастаўлены ў бальніцу для далейшага абследавання. Папярэдняя версія аварыя - няправільны выбар хуткасці ў існуючых умовах надвор'я. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка», - адзначыў Алег Цюрын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0