Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 27 па 29 студзеня праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарог М5 Мінск—Гомель і Р43 мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы, выкарыстоўваючы галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі ў цёмны час сутак, парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання на аўтадарозе Р43, кантролі за перавозкай дзяцей-пасажыраў, выяўленню нецвярозых кіроўцаў і асоб, якія не маюць або пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі. Да парушальнікаў будуць прымененыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ДАІ таксама нагадвае, што з 24 па 30 студзеня на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Пешаход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0