Новых рысяў ў якасці жывога сімвала спецназа для вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС Беларусі будуць шукаць у дзяржаўных заапарках. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Юрыя Караева на запыт БелаПАН.

Нагадаем, раней інфармацыйны рэсурс Sputnik са спасылкай на кіраўніцтва вайсковай часці паведаміў, што спецназ унутраных войскаў МУС атрымаў дазвол на адлоў дзвюх рысяў, якія будуць служыць жывым сімвалам часці. Раней у гэтай часці ў спецыяльным вальеры ўжо ўтрымліваліся дзве рысі, аднак летась яны памерлі.

Як паведамляецца ў адказе МУС за подпісам Юрыя Караева, рысі, якія ўтрымліваліся на тэрыторыі вайсковай часці, з'яўляліся ўласнасцю Мінскага заапарка і былі перададзеныя спецназу па дамове аб бестэрміновым утрыманні.

«У цяперашні час камандаванне вайсковай часткі 3214 вывучае пытанне аб набыцці рысяў у адным з дзяржаўных заапаркаў ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», — паведамляе Юрый Караеў.

Такім чынам, адзначае камандуючы ўнутранымі войскамі, «інфармацыя аб адлове вайскоўцамі вайсковай часткі 3214 рысяў у месцах іх пражывання, а дакладней у нацыянальных парках і запаведніках краіны, не адпавядае рэчаіснасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0