Ausopen.org
Тэнісістка Серэна Уільямс перамагла сваю сястру Венус у фінале турніру Australian Open. Малодшая з сясцёр выйграла абодва сэты з лікам 6:4.
Для Серэны Уільямс гэта 23-я па ліку перамога ў адзіночных турнірах «Вялікага шлема». Акрамя яе столькі разоў ніхто ніколі не перамагаў.
Серэна Уільямс сем разоў выйграла Australian Open, тройчы «Ралан Гарос», сем разоў «Уімблдон» і шэсць разоў US Open.
У 2012 і 2013 гг. пераможцай Australian Open станавілася Вікторыя Азаранка.
У мужчынскім фінале Australian Open сустрэнуцца Рафаэль Надаль і Роджэр Федэрэр. Матч пройдзе 29 студзеня.





