GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ, які прыпыняе прыём Злучанымі Штатамі бежанцаў з іншых краін. Указ, паводле яго слоў, закліканы, каб не дапусціць у краіну «радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў».

У адпаведнасці з указам для грамадзян шэрагу мусульманскіх краін уводзіцца 90-дзённая забарона на ўезд у Злучаныя Штаты.

Забарона на ўезд у ЗША жыхарам сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам закране таксама і ўладальнікаў права на сталае жыхарства ў ЗША (Грын-карты).

Такім чынам, грамадзяне Сірыі, Йемена, Ірака, Ірана, Лівіі, Самалі і Судана, у якіх ёсць Грын-карта, выехаўшы за межы ЗША, не змогуць вярнуцца ў краіну.

Як паведамілі Бі-бі-сі ў Дзярждэпартаменце ЗША, ведамства працуе над неадкладным увядзеннем у дзеянне гэтай забароны.

Агенцтва Франс-прэс паведаміла, што шэраг авіякампаній адмаўляецца ад перавозкі у ЗША грамадзян Ірана. Так авіякампаніі Etihad Airways, Emirates і Turkish Airlines папрасілі турыстычныя агенцтвы не прадаваць квіткі ў ЗША іранцам, а таксама забараніць пасадку на рэйсы, якія ляцяць у ЗША, нават тым грамадзянам Ірана, якія маюць амерыканскую візу.

Як паведамляецца, у Нью-Ёрку затрыманыя два транзітныя пасажыры — бежанцы з Ірака. Адзін з іх працаваў перакладчыкам у арміі ЗША.

З прэзідэнцкага ўказа таксама вынікае, што прыём сірыйскіх бежанцаў у ЗША будзе спынены на нявызначаны тэрмін, а праграма прыёму бежанцаў з іншых краін будзе замарожаная на 120 дзён.

Праваабаронцы кажуць, што ўказ Трампа накіраваны менавіта на мусульман праз іх веру, і паабяцалі давесці справу да суду.

Яны сцвярджаюць, што ні адзін з бежанцаў, якія знаходзяцца ў ЗША, не быў асуджаны за звязаныя з тэрарызмам злачынствы.

Абвяшчаючы пра новаўвядзенні, Трамп нагадаў усім пра тэракты 11 верасня 2001 года. Але ніхто з 19 угоншчыкаў самалётаў, якія разбурылі вежы-блізняты ў Нью-Ёрку, не быў грамадзянінам якой-небудзь з краін, якія ўвайшлі ў забаронены спіс.

Асноўныя палажэнні ўказа:

  • Прыём бежанцаў з іншых краін прыпынены на 120 дзён.
  • Цалкам на нявызначаны час спыняецца праграма прыёму бежанцаў з Сірыі.
  • 90-дзённая забарона на ўезд у ЗША любога, хто прыбывае з адной з сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам: Ірака, Сірыі, Ірана, Лівіі, Самалі, Судана і Йемена.
  • Забарона на ўезд у краіну распаўсюджваецца і на тых грамадзян Сірыі і шасці іншых краін, у каго ўжо ёсць «зялёная карта» і хто апынуўся за межамі ЗША.
  • Замест 110 тыс. бежанцаў, якіх, паводле ўсталяваных адміністрацыяй Абамы лімітаў, ЗША павінны былі прыняць у 2017 годзе, устанаўліваецца новае абмежаванне ў 50 тыс. бежанцаў.
  • ЗША увядуць абавязковыя інтэрв'ю на атрыманне віз для ўезду ў краіну. Выключэнні з гэтага правіла могуць быць зробленыя ў індывідуальным парадку.
  • Прыярытэтнае права на ўезд у ЗША будзе аддавацца рэлігійным меншасцям з іншых краін. Трамп асабліва адзначыў хрысціян з Сірыі.

Што пакуль не ясна

Пакуль не ясна, як гэты ўказ адаб'ецца на грамадзянах іншых краін, якія легальна пражываюць у ЗША і маюць сталы від на жыхарства.

Праваабаронцы раяць кансультавацца з юрыстамі па іміграцыйным праве перад тым, як пакідаць ЗША.

Не зразумела, які эфект акажа прыпыненне праграмы бязвізавага рэжыму на консульскія службы ЗША па ўсім свеце.

Верагодна, ўзрасце тэрмін чакання амерыканскай візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0