«Манчэстэр Юнайтэд» гатовы адпусціць найлепшага бамбардзіра ў гісторыі клуба Уэйна Руні ў кітайскі клуб. Трансфер можа адбыцца ў лютым.

Уэйн Руні можа ўжо ў лютым перайсці ў адзін з кітайскіх клубаў, паведамляе Mirror. За тры гады ў Кітаі форвард заробіць больш, чым за 17 гадоў у англійскай прэм'ер-лізе, піша rbc.ru.

Неназваны кітайскі клуб прапанаваў Руні трохгадовы кантракт на рэкордныя ў гісторыі футбола £140 млн (€164 млн). У пераліку гэта атрымліваецца £ 897 тыс (€1 млн) у тыдзень. У «Манчэстэр Юнайтэд» заробак форварда складае £300 тыс. (€352 тыс.) у тыдзень.

Пераехаўшы ў чэмпіянат Кітая, 31-гадовы футбаліст стане самым высокааплатным футбалістам свету. Цяпер найбольшую зарплату ў свеце атрымлівае аргенцінец Карлас Тэвес, які ў «Шанхай Шэнхуа» зарабляе £650 тыс. (€ 763 тыс.) у тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0