Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША заявіла, што падпарадкуецца распараджэнню суда, што часова забараняе высылку з ЗША імігрантаў з сямі мусульманскіх краін, аднак указ прэзідэнта Трампа, які забараняе ім ўезд у краіну, застаецца ў сіле.

Указ тычыцца грамадзян Ірака, Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана.

У суботу федэральны акруговы суд у Нью-Ёрку наклаў часовую забарону на высылку мігрантаў з гэтых краін з дзеючымі амерыканскімі візамі з аэрапортаў ЗША, нягледзячы на адпаведнае распараджэнне прэзідэнта Дональда Трампа, аргументуючы гэта тым, што ўказ парушае іх законныя правы.

«Распараджэнні прэзідэнта Трамп застаюцца ў сіле — забарона на перамяшчэнне застаецца забаронай, а амерыканскі ўрад пакідае за сабой права адклікаць візы ў любы час, калі гэта спатрэбіцца па меркаваннях нацыянальнай бяспекі або бяспекі грамадзян», - гаворыцца на вэбсайце міністэрства.

«Урадавае распараджэнне прэзідэнта Трампа закранае толькі невялікую частку замежных турыстаў і з'яўляецца першым крокам на шляху аднаўлення кантролю над амерыканскімі межамі і нацыянальнай бяспекай», — адзначаецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?