Да 19 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 5 лютага, паведамілі ў Белгідрамеце.
Будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, толькі раніцай і днём у паўночных і паўднёвых раёнах чакаецца снег, па Брэсцкай вобласці — слабы галалёд.
Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, ноччу слабы, днём умераны.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў марозу, пры праясненнях па поўначы да 14-19 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе мінус 3-9.





