Кіроўца «Форд Мандэа» сёння каля чатырох раніцы ў Мінску урэзаўся ў бардзюр: аўтамабіль перакуліўся некалькі разоў, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

«Форд Мандэа» прыцягнуў увагу экіпажа ДПС Фрунзенскага ДАІ, які нёс службу на вуліцы Ляшчынскага. «Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, што машына віляе, заязджае на бардзюры, і запатрабавалі ў кіроўцы спыніцца. Аднак той замест гэтага павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы, рушыўшы па вуліцы Дамброўскай ў бок Матусевіча», — распавяла Алена Волчак.

Будучы ўжо на вуліцы Аладавых кіроўца 1995 года нараджэння не справіўся з кіраваннем, вылецеў за межы дарогі і ўрэзаўся ў бардзюрны камень. Пасля чаго машына некалькі разоў перакулілася.

Кіроўца атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, удары, ранкі і шпіталізаваны ў Мінскую цэнтральную раённую бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, за руль ён сеў п'яным. Складзеныя тры адміністрацыйныя пратаколы — за ДТЗ, неаднаразовую адмову спыніцца па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ, а таксама за не пройдзены тэхагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0