Амерыканская Мытна-памежная служба паведаміла авіякампаніям аб магчымасці допуску на рэйсы ў ЗША грамадзян сямі пераважна мусульманскіх краін, якім раней указам прэзідэнта краіны Дональда Трампа быў забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, паведамляе ВВС.

У авіякампаніі Qatar Airways у адказ заявілі, што прыступаюць да допуску пасажыраў на борт неадкладна. Кампанія Air France таксама заявіла, што мае намер аднавіць перавозкі грамадзян, якія трапілі пад дзеянне ўказа.

Згодна з рашэннем мытнай службы, грамадзяне сямі мусульманскіх краін, аб якіх ішла гаворка ў прэзідэнцкім распараджэнні, змогуць перасячы мяжу ЗША ў адпаведнасці з наяўнымі ў іх дакументамі (дзейнымі візамі або грын-картамі).

Пра рашэнне мытнай службы стала вядома праз усяго некалькі гадзін пасля таго, як федэральны суд у Сіэтле (штат Вашынгтон) прыпыніў дзеянне міграцыйнага указа Трампа.

Крыху пазней у Белым доме паведамілі аб намеры мінюста аспрэчыць гэтае рашэнне. У ведамстве назвалі міграцыйны указ Трамп правамерным і мэтазгодным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?