Беларускія алкаголь і тытунёвыя вырабы вызваляюцца ад акцызаў пры продажы уладальнікам крам duty free ў 2017 годзе. Адпаведны ўказ №35 ад 2 лютага, які ўносіць змены ў указ №173 ад 25 красавіка 2015 года «Аб вызваленні ад акцызаў асобных відаў тавараў», апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна са змяненнямі, у 2017-м, як і ў папярэднія два гады, вызваляюцца ад акцызаў алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці, якія рэалізуюцца ўладальнікам крам бяспошліннага гандлю для далейшага продажу.

Дакумент прыняты для ўдасканалення парадку функцыянавання крам бяспошліннага гандлю, павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі ў іх айчынных тавараў.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна