У сацыяльнай сетцы Facebook з'явіўся тэкставы пошук па выявах, які рэалізаваны з дапамогай тэхналогій глыбокага машыннага навучання. Пра гэта паведамляе nplus1 са спасылкай на TechCrunch.

Reuters

Дзякуючы пошуку выяў па тэкставым апісанні карыстальнікі могуць знаходзіць патрэбныя карцінкі сярод вялікіх масіваў выяў. Такімі магчымасцямі, напрыклад, валодаюць некаторыя інтэрнэт-пошукавікі, у тым ліку Google і Яндэкс, таксама інтэлектуальны пошук выяў ёсць у сэрвісе Pinterest. Паколькі карыстальнікі сацыяльных сетак часта загружаюць вялікую колькасць фатаграфій, пошук па іх з дапамогай тэкставага апісання можа быць зручным інструментам.

Тэхналогія пошуку выяў «паводле сэнсу» ў Facebook атрымала назву Lumos. Раней функцыя была эксперыментальнай і пазіцыянавалася як дапаможны інструмент для сляпых і са слабым зрокам, аднак цяпер Lumos стаў даступны і іншым карыстальнікам. На дадзены момант сэрвіс працуе толькі на англійскай мове і даступны карыстальнікам у ЗША, аб запуску ў іншых краінах пакуль нічога не паведамляецца.

Сэрвіс Lumos створаны на аснове платформы машыннага навучання FBLearner Flow, і для навучання нейрасеткі былі выкарыстаныя «дзясяткі мільёнаў» фатаграфій, адзначаюць прадстаўнікі TechCrunch. Пошук па выявах працуе як у мабільнай праграме, так і ў браузерной версіі сацыяльнай сеткі, прычым Lumos сочыць за тым, каб у выдачы не было амаль аднолькавых фатаграфій. У будучыні распрацоўшчыкі плануюць дадаць аналагічную функцыю пошуку па відэазапісах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?