Падраздзяленні беларускай арміі рэгулярна праводзяць вучэнні з выкарыстаннем баявой тэхнікі, аднак упершыню на афіцыйнае фота патрапіў наватарскі спосаб маскіраваць бранятэхніку ў зімовы перыяд.

Жаўнеры аднаго з батальёнаў 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады заляпілі барты сваіх БМП газетамі, атрымаўшы даволі якасны зімовы камуфляж.

vsr.mil.by

vsr.mil.by

«Рэгулярна паступае на палігон свежая прэса. У дзень наведвання намі лагера слонімскіх гвардзейцаў намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай працы гвардыі капітан Вячаслаў Керус не паспяваў раздаваць усім жадаючым чарговы нумар беларускай ваеннай газеты «Во славу Родины», — гаворыцца ў артыкуле «ВСР» пра гэтыя вучэнні.

Цёмныя плямы фотаздымкаў на белых газетных аркушах сапраўды ўтвараюць нядрэнны камуфляжны эфект. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?