Нямецкі часопіс Der Spiegel змясціў на вокладку свайго новага нумара, які выйшаў у суботу, 4 лютага, выяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у адной руцэ якога акрываўлены нож, а ў другой — галава статуі Свабоды. «Амерыка перадусім», — гаворыцца ў подпісе.

Як адзначае Washington Post, аўтарам малюнка выступіў Эдэль Радрыгес. Як удакладняе выданне, ён прыехаў у ЗША з Кубы ў 1980 годзе як палітычны ўцякач і разам з іншымі бежанцамі і імігрантамі абураны новым указам Трампа, зрабіў больш жорсткай міграцыйную палітыку Штатаў.

«Гэта абезгалоўліванне дэмакратыі, абезгалоўліванне свяшчэннага сімвала», — растлумачыў ідэю Радрыгес, нагадаўшы, што з абезгалоўліваннем апошнім часам асацыюецца «Ісламская дзяржава». «У абодвух выпадках — гэта экстрэмісты, так што я проста зрабіў параўнанне паміж імі», — прыводзіць Washington Post яго словы.

Выданне дадае, што сваю новую вокладку прадставіў і амерыканскі часопіс The New Yorker. Ілюстрацыя называецца «згаслая Свабода» і ўяўляе сабой затухлую паходню у руцэ ў статуі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?