У Вене (Аўстрыя) па падазрэнні ў тэрарызме паліцыя затрымала 22 выхадцы з Чачні, паведамляюць інфармагенцтвы.
У іх былі канфіскаваныя аўтамат, пісталет і мноства боепрыпасаў. Аперацыя па затрыманні праводзілася праваахоўнікамі пры падтрымцы антытэрарыстычнага падраздзялення пасля атрымання паведамлення ад мясцовых жыхароў аб вялікай колькасці людзей у раёне Фларыдсдорф Вены.
Частка падазраваных заявіла паліцыянтам, што яны знаходзіліся на прагулцы пасля вясельнай урачыстасці. Пасля непадалёк у снезе была знойдзеная зброя. Паведамляецца, што ўзрост затрыманых — ад 25 да 47 гадоў. Па інфармацыі газеты Kleine Zeitung, іх падазраюць у тэрарызме.





