Апеляцыйны суд у ЗША адхіліў запыт адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа неадкладна аднавіць дзеянне іміграцыйнага указу, які забараняе ўезд у краіну грамадзянам сямі пераважна мусульманскіх краін, піша Бі-бі-сі.

Дэманстрацыя пратэсту 4 лютага ў Вашынгтоне, AP

Дэманстрацыя пратэсту 4 лютага ў Вашынгтоне, AP

Суд таксама даў адміністрацыі тэрмін да вечара ў панядзелак прадставіць свае пярэчанні наконт гэтага рашэння.

Рашэнне прыпыніць дзеянне ўказу было прынята федэральным судом у Сіэтле 4 лютага. Суддзя растлумачыў, што ўказ не будзе мець сілы да таго часу, пакуль не будзе разгледжаны пазоў аб яго адмене, пададзены пракуратурай штата Вашынгтон.

Адразу пасля гэтага амерыканскія візавыя органы пачалі аднаўляць візы, ануляваныя з-за новага ўказа.

Усяго з моманту выдання ўказа былі ануляваныя каля 100 тысяч ужо выдадзеных амерыканскіх віз.

Указ аб спыненні прыёму бежанцаў і выдачы візаў грамадзянам сямі дзяржаў, населеных пераважна мусульманамі, быў падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 27 студзеня.

Указам для грамадзян Судана, Емена, Лівіі, Самалі, Ірака, Ірана і Сірыі уведзены 90-дзённы забарона на ўезд у Злучаныя Штаты. Таксама спынены на нявызначаны тэрмін прыём сірыйскіх бежанцаў. Праграма прыёму бежанцаў з іншых краін замарожана на 120 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0