6 лютага ў паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца снег.
Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах прагназуюць слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца..
Тэмпература паветра складзе ад мінус 4 на паўднёвым захадзе ўдзень да мінус 18 па паўночным усходзе пры праясненнях.
У Мінску цэлы дзень будзе мінус 9.
У наступныя дні тэмпературы будуць зніжацца.
Уначы з аўторка на сераду мароз у Мінску ўзмоцніцца да мінус 18. А ў сераду-чацвер — нават да мінус 21—23.
Улічыце гэта пры планаванні паездак і актыўнасці на свежым паветры.





