У нядзелю, 5 лютага, Бенуа Амона афіцыйна вылучылі кандыдатам ад Сацыялістычнай партыі на пасаду прэзідэнта Францыі.

Тыдзень таму гэты 49-гадовы палітык, які лічыўся аўтсайдарам, стаў пераможцам праймерыз левых, набраўшы 58,69% галасоў у другім туры. Яго супернік, былы прэм'ер Манюэль Вальс на цырымоніі не прысутнічаў.

У парыжскую залу Maison de la Mutualité Бенуа Амона ў нядзелю прыйшлі падтрымаць каля дзвюх тысяч чалавек. Сярод іх былі мэр Парыжа Ан Ідальго, былая міністр юстыцыі Крысціян Табіра, а таксама некаторыя члены кабінета міністраў, у тым ліку міністр адукацыі Наджат Вало-Белкасэм і міністр экалогіі Эманюэль Кос. 

Першы тур выбараў прэзідэнта пройдзе 23 красавіка. Мяркуецца, што першым туры пераможа Марын Лё Пэн, але ў другім туры яна прайграе. Да нядаўнага часу фаварытам выбараў лічыўся Франсуа Фіён, але пасля скандалаў вакол яго жонкі, найлепшыя шанцы мае Эманюэль Макрон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0