Не менш за 18 чалавек загінулі ў выніку пажару ў масажным салоне ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая.

Пра гэта ў твітары паведамляе «Жэньмінь жыбао». Не менш двух чалавек пацярпелі.

На кадрах тэлеканала CGTN відаць, як людзі выскокваюць з другога паверха ахопленага агнём будынка.

Па дадзеных «Жэньмінь жыбао», пажар пачаўся каля 17:00 па мясцовым часе. Афіцыйных паведамленняў пра тое, ці патушаны пажар, а таксама канчатковых дадзеных пра колькасць пацярпелых і загінулых пакуль не паступала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна