У Жодзіне пачалася падрыхтоўка да вучэнняў, на якіх будзе адпрацавана абарона аб'ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Жодзіна і Смалявіцкага раёна. З запасу прызываюць салдат і афіцэраў, піша мясцовае выданне «Экспрэс».

Разам з міліцыяй яны будуць адпрацоўваць прыёмы абароны розных аб'ектаў.

Нагадаем, што праз Смалявіцкі раён праходзіць траса Мінск — мяжа Расіі.

На фота: трэніровачны блокпост каля вуліцы Лагойскай у Жодзіне збудавалі работнікі ЖКГ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна