16 лютага сотні чалавек праспяваюць разам песні з легендарнага «Народнага альбому». Усё пад акампанемент жывых інструментаў і з самімі стваральнікамі «Народнага альбому» Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым!
Вядучы: Сяржук Доўгушаў.
Пачатак: 19:00, 16-га лютага, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага 57).
Уваход вольны.
«Народны альбом» — гэта не проста прадукт калектыўнай творчачасці, гэта нават не проста першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта перадусім з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.
24 лютага ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы за 10 год паказ «Народнага альбому» ў Беларусі.





