Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі гэтым разам выглядала груба срэжысіраванай. У сцэнары быў і свой клоўн. Блазнам выставілі ультраліберальнага эканаміста Яраслава Раманчука.
Немагчыма сабе ўявіць, каб прэм’ер-міністар Швецыі ці прэзыдэнт Фінляндыі так паводзілі сябе на прэсавай канфэрэнцыі, адкрыта тролячы чалавека, які не мае магчымасці адказаць.
Гэта не першы раз — пры канцы 90-х так перад тэлекамерамі ў масоўку саджалі Юрыя Хадыку. Пасля нейкі час з Кастусёвым так гуляліся. Выбіраюць аб'ект, выстаўляюць пасмешышчам і іх прэзентуюць як твар апазіцыі, яе бесславеснае і бездапаможнае ўвасабленне.
Адказаць жа няма як! Мікрафон жа табе не ўключаць.
Іншы эканаміст, Чалы, проста ўзяў і не прыйшоў. І аказаўся, тым самым, у выйгрышы. А Раманчук жа прыйшоў. У выніку сядзеў і лыбіўся. Так, Яраслаў?
Мне здаецца, што калі табе дэманструюць такую непавагу, калі цябе публічна троляць, то найлепшае, што мог зрабіць Раманчук — проста выйсці з залы.
А што прапанавалі б вы?





