Здарэнне адбылося вечарам у суботу, 4 лютага.
У Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце паступіла паведамленне ад машыніста цягніка «Полацк — Маладзечна». Ён сказаў, што каля пераезду па вуліцы Чыгуначнай у адкосе ляжыць труп.
Загінулы 20-гадовы маладзечанец Уладзіслаў С.
У маладзёна былі пранікаючыя раны галавы, а таксама траўматычная ампутацыя левай кісці.
— Быў ён п'яны ці цвярозы, ці меў месца суіцыд, магчыма, цела падкінулі туды з іншага месца — пакуль рана казаць пра імаверны сцэнар падзей, — распавёў інспектар групы прапаганды і прафілактыкі Маладзечанскага АУСТ Сяргей Васілеўскі. — Прызначаныя патрэбныя экспертызы.





