Генпракуратура РФ заяўляе, што адмовіла Украіне ў часовым затрыманні і узяцці пад варту Віктара Януковіча, палічыўшы яго пераслед палітычна матываваным. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Аляксандр Куранны, перадае РІАН.
Куранны сказаў, што ў 2015-2016 гадах з Генпракуратуры Украіны ў сувязі з правядзеннем дасудовых расследаванняў паступалі хадайніцтвы аб часовым затрыманні і ўзяцці пад варту Віктара Януковіча.
У выніку названыя хадайніцтвы пакінутыя без задавальнення на падставе пункта 2 артыкула 3 Еўрапейскай канвенцыі аб выдачы.
Згодна з названым артыкулам канвенцыі, выдача не ажыццяўляецца, калі чалавека абвінавачваюць у здзяйсненні палітычнага злачынства.
Прадстаўнік Генпракуратуры ўдакладніў, што расійскае нагляднае ведамства адмовіла Украіне ў задавальненні хадайніцтваў у 2015-2016 гадах.
У сярэдзіне студзеня Генеральная пракуратура РФ заяўляла, што не атрымлівала ад кампетэнтных органаў Украіны запытаў аб выдачы Віктара Януковіча.





