Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымае выступ Чарнагорыі ў НАТА. Зрабіць такую заяву, як стала вядома Politico, Трампу ў найбліжэйшы час прапануе яго дарадца па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін.

Майкл Флін, Getty

Падтрымка ўступлення Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычны альянс, адзначае выданне, стане «галоўнай праверкай» палітыкі адміністрацыі Трампа ў дачыненні да Масквы.

Расія, нагадвае Politico, вельмі негатыўна ставіцца да планаў па пашырэнню НАТА, у першую чаргу, да ўступлення ў Альянс Чарнагорыі.

У Трампа ёсць магчымасць заблакаваць прыняцце ў НАТА новага члена, бо такая працэдура патрабуе аднагалоснай падтрымкі ўсіх краін, якія ўваходзяць у Альянс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна