Органы кіравання, вайсковыя аб'яднанні і адзінкі Паветрана-касмічных сіл Расіі перайшлі на найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці, паведаміў сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Па ягоных словах, гэта звязана з раптоўнай праверкай, якую загадаў правесці прэзідэнт Пуцін.
«Сёння ў адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі для ацэнкі гатоўнасці органаў вайсковага кіравання і войск для выканання навучальна-баявых задач пачатая раптоўная праверка Паветрана-касмічных сіл», — сказаў Шайгу.
Апошняя папярэдняя праверка Узброеных сіл Расіі адбылася ў мінулым годзе ў Сібіры. Тады па трывозе былі паднятыя больш за 20.000 жаўнераў і афіцэраў — мотастралковыя, танкавыя, артылерыйскія, зенітныя баявыя адзінкі, падраздзяленні спецыяльнага прызначэння.





