Расія працягвае чакаць аплаты доўгу за газ ад Беларусі, пакуль зрухаў у перамовах па газе і нафце няма, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч, паведамляе ТАСС.

«Пакуль няма зрухаў. Пакуль чакаем прапаноў ад нашых калегаў. На аснове папярэдніх прапаноў у нас няма пагадненняў. Але ў любым выпадку мы чакаем аплаты за 2016 год», — сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер Расіі дадаў, што пакуль не можа пракаментаваць словы Аляксандра Лукашэнкі аб падачы ў суд на Расю за скарачэнне паставак нафты.

«Я чуў гэтую фразу, але нічога не ведаю пра гэты зварот», — сказаў ён журналістам.

Раней пра тое, што Беларусь падала ў суд з-за рознагалоссяў з Расіяй па аб'ёмах паставак нафты, заявіў Лукашэнка 3 лютага ў ходзе размовы з журналістамі. Ён не ўдакладніў, у які суд пададзены пазоў.

28 студзеня Дварковіч казаў, што памер доўгу Беларусі дасягнуў 550 млн даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна