Фота Дар'і Буракінай
Рацыён залежыць ад таго, ляціць пасажыр рэйсам да 1,5 гадзіны ці больш.
— Сапраўды, у нас была досыць сціплая прапанова, — пагадзіўся гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў. — Мы палічылі ўсё ж такі неабходным і мэтазгодным зрэзаць выдаткі па іншых напрамках, але арганізаваць больш якаснае абслугоўванне па бартавым харчаванні. І мы ўжо бачым, што пасажыры прыемна здзіўлены.
На сайце авіякампаніі цяпер праводзіцца апытанне па бартавым харчаванні. Кожны пасажыр можа ацаніць яго якасць і ўнесці свае прапановы.
«Белавія» адзначае, што вярнуць харчаванне на ўсіх рэйсах было б складана, калі б не зніжэнне некалькі гадоў таму цаны на паліва.
— Калі б цана на паліва была як 2-3 гады таму, калі мы практычна адмовіліся ад бортахарчавання, як і многія іншыя авіякампаніі, то, вядома, гэтага б зрабіць не ўдалося. Да таго ж, сыгралі сваю ролю дамоўленасці з некаторымі аэрапортамі па зніжэнні аэрапортавых збораў, — патлумачыў Анатоль Гусараў.
Кіраўнік бортправаднікоў кампаніі Сяргей Латушкін распавёў аб меню, якое сёння прапануюць на рэйсах «Белавія». Пры палёце на тэрмін да 1,5 гадзіны — альбо сэндвічы, альбо мясныя нарэзкі, рыбныя закускі і гародніна. Плюс чай-кава, вада-сокі.
На рэйсах больш за паўтары гадзіны — гарачае харчаванне (мяса, або рыба, або птушка і гарнір). Плюс сокі-вада, кава-гарбата.
Меню бізнес-класа прадугледжвае пастаяннае гарачае харчаванне некалькіх відаў — гэта рыбныя або мясныя наборы. Рыбная страва для бізнес-класа - гэта чырвоная рыба, гарнір, рыбныя закускі — ікра ці крэветкі. Мясная — свініна, альбо ялавічына, альбо цяляціна і гародніна. У бізнэс-класе таксама прапануюць алкаголь.
Па словах прадстаўнікоў кампаніі, сэндвічы плюс напой на борце абыходзяцца «Белавія» ў 2,5 рубля. Халодныя закускі плюс напой — каля 6 рублёў, гарачае харчаванне і напой — 10-12 рублёў. Рыбнае меню ў бізнэс-класе каштуе 22 рублі, мясное — 19.
Авіякампанія сцвярджае, што вярнуць харчаванне на борце ўдалося без павелічэння цэнаў на квіткі.





