Новым галоўным трэнерам ніжагародскага «Алімпійца»(другі дывізіён чэмпіянату Расіі) прызначаны Мікалай Пісараў, якога СМІ сваталі на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе.
Як паведамляе прэс-служба ніжагародскага клуба, раней 48-гадовы спецыяліст працаваў з маладзёжнай зборнай Расіі. Пад кіраўніцтвам новага трэнера каманда 9 лютага адправіцца на першы зімовы збор, які пройдзе ў Есентуках.
Пасля 16 тураў у зоне Урал-Паволжа ў ПФЛ (г.зв. былая першая ліга) займае 2-е месца ў турнірнай табліцы, адстаючы ад іжэўскага «Зеніта» на 4 ачкі.
Раней «Известия» паведамлялі, што гэты спецыяліст стане галоўным трэнерам зборнай Беларусі.





