8 лютага ў Мінгарвыканкам будзе паўторна пададзеная заяўка на правядзенне 25 сакавіка ў Мінску традыцыйнага шэсця ў Дзень Волі. Такое рашэнне прыняў 7 лютага аргкамітэт святкавання Дня Волі, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым было падкрэслена, што аргкамітэт мае намер правесці акцыю ў ранейшым фармаце: збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы. Праводзіць мітынг сёлета не плануецца.

Арганізатары таксама будуць прапаноўваць кіраўніцтву Мінгарвыканкама сустрэцца для абмеркавання фармату шэсця.

Як стала вядома раней, на папярэднюю заяўку ўлады далі адмоўны адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0