Суд у Страсбургу задаволіў пазоў 23 расіян, якія скардзіліся на адмовы расійскіх уладаў узгадняць масавыя мерапрыемствы з наступным пераследам удзельнікаў гэтых акцый, паведамляе ВВС.

Суд у Страсбургу прызнаў, што дзеянні расійскіх уладаў абмяжоўваюць права на свабоду сходаў. Па рашэнні ЕСПЧ Масква абавязаная выплаціць пазоўнікам агулам 183,5 тысяч еўра.

У звароце ў суд гаварылася, што ў перыяд з 2009 па 2012 гады расійскія ўлады перашкодзілі правядзенню 28 масавых акцый, а іх арганізатараў і ўдзельнікаў падвергнулі затрыманням і судовым пераследам.

У скарзе, якую задаволіў ЕСПЧ, гаворыцца, што на сённяшні дзень на разглядзе ў судзе ў Страсбургу знаходзяцца больш за 80 заяў аб парушэнні права на свабоду сходаў у Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна