Сталічныя праваахоўнікі шукаюць мужчыну, які падазраецца ў крадзяжы ў верніка царквы заплечніка з асабістымі рэчамі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.
«У міліцыю звярнуўся малады чалавек, які расказаў, што ў час наведвання ім адной са сталічных цэркваў у яго быў выкрадзены заплечнік з асабістымі рэчамі», — патлумачыла Таццяна Абозная.
Камеры відэаназірання зафіксавалі мужчыну, які зайшоў у царкву, а праз некаторы час выйшаў з заплечнікам, які належыць заяўніку.
Згодна з прыкметамі, мужчыну на выгляд 40-45 гадоў, хударлявага целаскладу, рост каля 175 см, валасы цёмныя, быў апрануты ў цёмную куртку з капюшонам і вязаную шапку, сінія джынсы.
Праваахоўнікі просяць тых, хто мае інфармацыю пра гэтага чалавека, паведаміць па тэлефонах 8-029-604-08-10, 8-017-288-02-02.





