У цэнтры Мінска на праспекце Пераможцаў здзейсніў пасадку верталёт Мі-8, паведамілі ў праграме «Навіны 24 гадзіны» на СТВ.
Верталёт даставіў пацярпелага з агнястрэльным раненнем. Усё гэта легенда — сумесную трэніроўку правялі вайсковыя медыкі і авіятары ВПС і войскаў СПА.
На зямлі ўмоўна параненага сустракаў рэанімабіль з прадстаўнікамі медыцынскага атрада спецпрызначэння беларускай арміі. Яны даставілі пацярпелага ў Рэспубліканскі цэнтр агнястрэльнай траўмы.
У рамках трэніроўкі медыкі адпрацоўваюць пытанні аператыўнай дастаўкі параненых, а таксама вывучаюць аптымальныя шляхі эвакуацыі пацярпелых.





