Фота: Vaska Vasilkou.
Сіноптыкі ўдакладнілі прагноз. Адліга адкладаецца. Вялікія маразы пратрымаюцца да пятніцы.
Сёння ўначы, з серады на чацвер, тэмпература ў Мінску апусціцца да мінус 22. Заўтра ўдзень будзе 11—13 градусаў марозу, уначы — зноў да мінус 18. У пятніцу нахлыне трохі цяплейшае паветра, пачнецца снег. А плюсавыя тэмпературы можна чакаць толькі праз тыдзень.
Наступныя ночы маюць быць вельмі зімныя ва ўсёй краіне. У Берасці і Горадні тэмпература можа апускацца да мінус 18 (мусіць, з чацвярга на пятніцу), у Гомелі — нават да мінус 24 (з серады на чацвер).





