У прыгарадзе Парыжа на заводзе па перапрацоўцы адходаў электроннай прамысловасці адбыўся выбух, 16 чалавек атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай. 16 чалавек у выніку выбуху атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ім аказаная неабходная дапамога.
Прычыны выбуху высвятляюцца.





