Пагаршэнне стану здароўя расійскага опернага спевака Дзмітрыя Хварастоўскага вымусіла яго адмяніць усе выступы на вясну. Канцэрт, запланаваны на 2 сакавіка ў Палацы Рэспублікі, адменены.

«З вялікім шкадаваннем паведамляем пра адмену канцэрта Дзмітрыя Хварастоўскага, які павінен быў адбыцца 2 сакавіка ў Палацы Рэспублікі. Пагаршэнне стану здароўя артыста вымусіла яго адмяніць усе запланаваныя на вясну выступленні для праходжання курсу лячэння, — паведамілі арганізатары. - Мы выказваем Дзмітрыю Аляксандравічу нашу шчырую падтрымку, жадаем сіл, мужнасці і найхутчэйшага вяртання на сцэну».

Вярнуць грашовыя сродкі за квіткі можна будзе з 1 сакавіка па 1 мая.

Электронныя квіткі, набытыя праз сістэму АРІП, вяртаюцца білетнымі аператарамі, у якіх былі набыты.

Вяртанне фізічных квіткоў будзе ажыццяўляцца па адрасе: Інтэрнацыянальная 16, 3 паверх. Графік працы: панядзелак-пятніца — з 10.00 да 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?