Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка сярэдні заробак беларусаў у мінулым месяцы склаў 370 даляраў. У снежні яна была роўнай 408 далярам.

У Мінскай вобласці сярэдні заробак у студзені знізіўся да 723,7 рубля (-79,8 рубля ў параўнанні са снежнем), у Магілёўскай - да 612,6 рубля (-53,4 рубля), у Брэсцкай - да 608,7 рубля ( -94,1 рубля), у Гомельскай - да 646,1 рубля (-48 рублёў), у Віцебскай вобласці - да 611,5 рубля (-57,8 рубля), у Мінску - да 1027,6 рубля (-124, 2 рубля).

Зарплата рабочых і служачых у студзені склала 721,1 рубля. У снежні яна была на ўзроўні 802 рублёў.

Студзеньская зарплата звыкла менш за снежаньскую. У канцы года работнікам звычайна выплачваюць гадавыя прэміі, што ўплывае на статыстыку.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сярэдні заробак у 2017 годзе трэба вярнуць на ўзровень 500 даляраў. Галоўная ўмова - адпаведны рост прадукцыйнасці працы. Апошні раз такі заробак беларусы атрымлівалі ў снежні 2014 года. Пазней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі выказаўся, што заробак у 500 даляраў - «вельмі цяжкая задача».

Зарплата ў 500 даляраў - «не завоблачная лічба і не папулізм», а рэальна дасягальная ў гэтым годзе мэта, заявіў у канцы студзеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?