10-гадовы аўстралійскі хлопчык выжыў пасля таго, як яго ўкусіў самы ядавіты ў свеце павук, паведамляе ВВС.

Australian reptlie park

Australian reptlie park

Каб выратаваць дзіця, лекары зрабілі яму 12 ін'екцый проціяддзя. Як мяркуецца, гэта стала самай вялікай дозай проціяддзя, якая калі-небудзь выкарыстоўвалася для выратавання пацыентаў у Аўстраліі.

Мэцью Мітчэла ўкусіў ў палец смяротна ядавіты сіднейскі варонкавы павук, калі дзіця дапамагаў бацьку наводзіць парадак у гаражы.

Пасля ўкусу ў Мэцью пачаліся канвульсіі, з рота пайшла пена.

«Павук ўчапіўся усімі сваімі лапамі ў мой палец, і я не мог адарваць яго», — распавёў Мэцью газеце Australian Daily Telegraph.

Бацькі хлопчыка перацягнулі палец дзіцяці кашуляй, каб абмежаваць распаўсюджванне яду з крывёю.

Як піша выданне, доза проціяддзя, якую ўвялі хлопчыку, у тры разы перавышала максімальную дозу, уведзеную іншым пацыентам, чыё лячэнне таксама прайшло паспяхова і яны былі выратаваныя.

Павука, які ўджаліў Мэцью, злавілі і змясцілі ў Аўстралійскі парк рэптылій, дзе з яго будзе выдалены ўвесь яд.

Getty

Getty

Для ядавітых варонкавых павукоў у Аўстраліі люты і сакавік — перыяд размнажэння, і ў гэты час самцы гэтага віду бываюць асабліва агрэсіўныя.

Лічыцца, што сіднейскі варонкавы павук — самы небяспечны ў свеце. У Аўстраліі было зарэгістравана 13 смерцяў ад укусаў гэтых павукоў.

Проціяддзе ад іх яду было створанае ў 1980 годзе, таму з таго моманту выпадкаў са смяротным зыходам больш не было.

Сіднейскі варонкавы павук жыве ў лясах на тэрыторыі штата Квінсленд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?