У адказ на выказванні кіраўніка Белага дома Дональда Трампа аб намеры пашырыць ядзерны арсенал ЗША Берлін заклікаў Вашынгтон і Маскву да прамых перамоў аб раззбраенні, піша DW.

«Наша жаданне і наш заклік да абедзвюх буйных атамных дзяржаў — каб яны працягнулі дыялог адна з адной», — заявіў прадстаўнік міністэрства замежных спраў ФРГ.

Паводле яго слоў, будзе лепш, калі кантакты будуць адбывацца «не толькі праз твітар або інтэрв'ю», а наўпрост, «паколькі справа тычыцца вельмі важных пытанняў бяспекі Еўропы і свету».

Каментаваць канкрэтныя словы Трампа ў нямецкім урадзе адмовіліся, патлумачыўшы гэта тым, што прэзідэнт ЗША не сказаў нічога падрабязнага пра самі планы і пра тое, як ён іх сабе ўяўляе.

Раней у інтэрв'ю агенцтву Reuters Дональд Трамп заявіў, што ЗША павінны пашырыць свой ядзерны арсенал, каб знаходзіцца «на лідзіруючых пазіцыях» у гэтай сферы. Ён адзначыў, што адставанне ЗША ў гэтым відзе ўзбраенняў выклікае ў яго сур'ёзныя асцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?