27 лютага, 19:00

Удзел платны: 4 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

З старадаўніх часоў у розных культурах свету, у тым ліку і беларускай, складваліся комплексы дзеянняў і практык, якія дапамагалі чалавеку перайсці з аднаго стану ў іншы, адзначалі заканчэнне аднаго этапа і пачатак другога (узроставага, сацыяльнага, прафесійнага), спрыялі адаптацыі, «праграмавалі» на годную адпаведнасць жыцця ў новым статусе.

Пераходныя перыяды ў псіхалогіі звязваюць з крызісамі, а ў традыцыі з рытуаламі пераходу, цi, ініцыяцыямі. Традыцыйны вясельны абрад таксама можна аднесці да пераходнага, бо ён забяспечваў «перараджэнне» у іншы сацыяльны статус і пераход на новы этап жыцця.

Знікнуўшы з паўсядзённага жыцця, абрады пераходу, дакладней, іхняя сутнасць пачала практыкавацца ў псіхатэрапіі.

Для чаго патрэбны абрады пераходу, як яны на нас ўздзейнічаюць, у чым тут асаблівасці беларускага вясельнага абраду, — паспрабуем разабрацца на сустрэчы.

Вядучая лекцыi Юлія Гагуліна, як культуролаг i практык, займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры, рамёствамі, спевамі (удзельніца фолк-авангард гурта ULA) і спробамі адаптацыі народнай культуры да гарадскога жыцця.

Вывучэньне сваёй традыцыйнай культуры ВАЖНА, таму што гэта:

— дапамагае разьвіваць мясцовую СУЧАСНУЮ культуру (не капіраваць, не пераймаць, а ствараць новыя непаўторныя творы),

— дае патрэбную базу, каб лепей разумець навакольны сьвет,

— знаёміць нас з арыгінальнымі, жывымі, мясцовымі культурнымі адзінкамі (песьнямі, творамі мастацтва ды інш.), якія былі «распрацаваныя» яшчэ задоўга да таго, як былі ўтвораныя словазлучэньні Рэспубліка Беларусь ці Злучаныя Штаты Амерыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна