Пра гэта паведаміў БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Ігар Марат.

«25 лютага прыкладна а 1.30 у раёне пр. Пушкіна, 36 быў учынены наезд на пешахода, які ляжаў у чацвёртай паласе на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Два аўтамабілі адзін за адным рухаліся па гэтай паласе з боку вул. Прытыцкага ў напрамку вул. Матусевіча», - сказаў Ігар Марат. Першым на ляжачага чалавека наехаў аўтамабіль «Рэно», затым «Фольксваген Транспарцёр», які ехаў ззаду.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў малады чалавек 1994 года нараджэння (жыхар Маскоўскай вобласці) памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0